На моладзевым чэмпіянаце свету па хакеі беларусы перамаглі казахаў

У польскім Гданьску працягваецца моладзевы чэмпіянат свету ў дывізіёне 1 (група "B"). У першым матчы пятага тура зборная Беларусі перамагла каманду Казахстана — 5:1 (Шэлег, 13, Семачкін, 23, Дрозд, 26, Баярскіх, 37, Равенка, 58; Рамазанаў, 51). "Прессбол" падае турнірную табліцу: Нарвегія — 11 ачкоў (4 матчы), Беларусь — 11 (5), Італія — 8 (4), Казахстан — 6 (5), Польшча — 3 (4), Харватыя — 0 (4).

Нагадаем, што зборная Беларусі яшчэ за тур да фінішу страціла ўсе шанцы на выхад у мацнейшы дывізіён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі