На МКАД п’яны кіроўца знёс 30 метраў раздзяляльнай агароджы (фота, відэа)

На МКАД п’яны кіроўца знёс 30 метраў раздзяляльнай агароджы (фота, відэа)

Неадэкватны кіроўца стаў вінаватым у чарговай аварыі на МКАД, якая здарылася 2 лістапада. Мужчына, які быў за рулём Kia, з цяжкасцю трапляў у палосы падчас перастраенняў. Калі яму трэба было перайсці з левай паласы ў сярэднюю, ён памыліўся і апынуўся ў крайняй правай. Пасля гэтага ён спрабаваў выкруціцца, але дагнаў спадарожны “Фіят”, ледзь не з’ехаў у кювет і прыціснуў “Фіят” да раздзяляльнай агароджы.

“Фіят” моцна пашкоджаны, а 30 метраў агароджы паваленыя. Да таго ж падчас сутыкнення з аўтамабіляў паляцелі асколкі і пашкодзілі трэцюю машыну  — “Пежо”.

Як паведамілі Onliner.by сведкі здарэння, у выніку аварыі атрымаўся вялікі затор. Ніхто з людзей не пацярпеў. Кіроўца Кіа быў у неадэкватным стане і выглядаў п’яным. Сведкі заблакавалі яго і трымалі ў аўтамабілі да прыезду інспектараў ДАІ.

Пазней супрацоўнікі ДАІ высветлілі, што гэты мужчына 1978 года нараджэння пасварыўся са сваёй дзяўчынай і вырашыў, што ў жыцці “ўсё стала кепска”, таму ён і сеў за руль у неадэкватным стане. Пры сабе ён не меў ніякіх дакументаў.

Фота: ДАІ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі