На мінскіх вуліцах — спецтэхніка і сілавікі, зачыненыя некалькі станцый метро

Мікрааўтобусы з сілавікамі побач з Акадэміяй навук / Еврорадио
Мікрааўтобусы з сілавікамі побач з Акадэміяй навук / Еврорадио

Сёння — 85-ы дзень пратэстаў у Беларусі. У краіне чакаецца нядзельны "Марш супраць тэрору". З самай раніцы да яго пачалі рыхтавацца сілавікі. На вуліцах сталіцы — спецтэхніка, аўтазакі і металічныя загароды.

1 лістапада мабільны інтэрнэт у Мінску знік у 12:00. А 12.40 "у мэтах забеспячэння бяспекі пасажыраў" мінскі метрапалітэн зачыніў на ўваход і выхад станцыі метро "Акадэмія навук", "Парк Чалюскінцаў" і "Маскоўская".

Сёння вадамёты, "Рубяжы" і аўтазакі сцягваюць ў раён парку Чалюскінцаў. Цэнтральны ўваход парку зачынены на замок. Менавіта гэтае месца абвешчана кропкай збору ўдзельнікаў шэсця ў Курапаты. Дзесяткі мікрааўтобусаў з сілавікамі заўважаныя паміж Акадэміяй навук і 1-й бальніцай.

Тэхніку таксама сцягваюць да Палаца Незалежнасці, абгароджана Стэла. На цэнтральных плошчах Мінска — Незалежнасці і Кастрычніцкай — сілавікі ўсталявалі металічныя загароды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі