На Мінскай кальцавой сутыкнуліся два ваенныя УАЗы (фота)

Вайсковая тэхніка з'язджаецца ў Мінск перад рэпетыцыямі параду. Удзельнікамі аварыі сталі два аўтамабілі, якія лічацца за адной з вайсковых часцей, піша onliner.by.



Паводле інфармацыі ДАІ, абышлося без пацярпелых, ДТЗ здарылася пасля тармажэння першага УАЗа. Абодва аўтамабілі рухаліся па МКАД з боку вуліцы Купрэвіча ў напрамку праспекта Незалежнасці. Калі плынь машынаў стала запавольвацца, 26-гадовы кіроўца УАЗа націснуў на тормаз. Пасля гэтага машыну занесла, малады чалавек страціў кіраванне. УАЗ урэзаўся ў раздзяляльную агароджу. 27-гадовы кіроўца УАЗа, які ехаў за першым, не паспеў зрэагаваць і ўрэзаўся ў папярэдніка.



На абодвух кіроўцаў былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы за наезд на перашкоду.



Фота — onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі