На Мінск абрынулася моцная залева

Моцны лівень у Мінску / скрыншот відэа
Моцны лівень у Мінску / скрыншот відэа

Моцная залева абрынулася ўвечары 26 чэрвеня на Мінск. Навальнічныя хмары прыйшлі з паўднёвага захаду Беларусі: днём сур'ёзныя дажджы прайшлі ў Брэсцкай вобласці.

Залева такая магутная, што вада трапляе і ў грамадскі транспарт, і нават у крамы. Адначасова вельмі моцна выраслі тарыфы на таксі: праехаць ад плошчы Якуба Коласа да плошчы Перамогі (550 метраў) каштавала 15 рублёў.

Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Залевы чакаюцца і ноччу, і раніцай 27 чэрвеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі