На Міншчыне забаранілі хадзіць у лес: парушальнікам - штраф 775 тысяч

У Мінскай вобласці забаронена наведванне лясоў. Гэтае рашэнне прынята аблвыканкамам з-за вялікай колькасці тарфяных пажараў. Забарона выклікана ўстойлівым сухім і пажаранебяспечным надвор’ем. Ратавальнікі паведамляюць, што з пачатку сезону разлікі пажарнікаў выязджалі на ліквідацыю 186 узгаранняў. Наведванне лесу забаронена ўсім грамадзянам, акрамя тых, хто выконвае функцыі па яго ахове і ліквідацыі пажараў. За парушэнне забароны пагражае штраф да 775 тысяч рублёў.

Першы канал

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі