На Міншчыне больш за 3000 работнікаў знаходзяцца ў вымушаных адпачынках

Прадпрыемствы Міншчыны ў якасці адпраўляюць работнікаў у адпачынкі і на няпоўны працоўны тыдзень. Пра гэта газеце "Рэспубліка" паведамілі чыноўнікі Мінаблвыканкаму.  Так, на пачатак сакавіка ў Мінскай вобласці ў рэжыме няпоўнай занятасці працавалі 4,9 тыс. чалавек, а яшчэ 3,4 тыс. знаходзіліся ў змушаных адпачынках з частковым захаванне заробку. Па словах чыноўнікаў, такім чынам прадпрыемствы праводзяць антыкрызісныя меры, каб захаваць працоўныя калектывы і пазбегнуць масавых звальненняў.

Дарэчы, у Мінску колькасць беспрацоўных у параўнанні з пачаткам года вырасла на 23% і склала 4,7 тыс. чалавек. У той жа час лік заяўленых вакансій знізілася на 17%, да 14,5 тыс. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі