На месца звольненага дырэктара РНПЦ "Кардыялогія" прызначылі Наталлю Міцькоўскую

На месца звольненага дырэктара РНПЦ "Кардыялогія" прызначылі Наталлю Міцькоўскую

14 верасня калектыву РНПЦ "Кардыялогія" прадставілі новага дырэктара. Гэта — кіраўніца кафедры кардыялогіі і ўнутраных хвароб БДМУ, старшыня Беларускага таварыства кардыёлагаў і тэрапеўтаў, доктар медычных навук, прафесар Наталля Міцькоўская. Прадстаўляў яе асабіста выканаўца абавязкаў міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.

Экс-кіраўнік РНПЦ “Кардыялогія” Аляксандр Мрочак быў звольнены 27 жніўня. Гэта адбылося пасля таго, як супрацоўнікі цэнтра шматкроць выходзілі на пікеты супраць гвалту сілавікоў. Мрочак не забараняў падначаленым выказваць сваю грамадзянскую пазіцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі