На матч Кубка Дэвіса “Беларусь-Швейцарыя” ўжо прададзена чвэрць квіткоў

Ужо раскуплена чвэрць квіткоў на матч Кубка Дэвіса Беларусь-Швейцарыя, які пройдзе ў Мінску з 11 па 13 красавіка ў Футбольным манежы. Пра гэта Еўрардыё паведаміў дырэктар манежа Віктар Белякоў. Паводле яго слоў, зала можа прыняць амаль 4 тысячы 800 заўзятараў. Дырэктар спадзяецца, што беларусы будуць гуляць пры поўных трыбунах, нягледзячы на тое, што квіткі на матч даволі дарагія - ад 30 да 80 тысяч рублёў. “На першым месцы па продажах квіткі за 60 тысяч, на другім - за 30 тысяч, на трэцім - за 50 тысяч. Ёсць яшчэ і дзіцячыя квіткі па 14 тысяч. Яны распаўсюджвацца сярод дзяцей, якія займаюцца тэнісам па ўсёй краіне”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі