На масленічных гуляннях у Дагестане расстралялі натоўп

На масленічных гуляннях у Дагестане расстралялі натоўп

На масленічных гуляннях у Дагестане расстралялі вернікаў, якія выходзілі з царквы. Здарэнне адбылося 18 лютага ў Кізляры. Загінулі пяць чалавек, яшчэ чатыры былі параненыя, а сярод іх двое паліцэйскіх.

Сілавікі стралка ліквідавалі. Вядома, што ён не быў на ўліку ў праваахоўнікаў, не адносіўся да радыкальных плыняў. Мужчына (1995 года нараджэння) страляў у людзей з паляўнічай стрэльбы, інфармуе ria.ru.

Па іншай інфармацыі, трое з пацярпелых — супрацоўнікі Расгвардыі. Усе загінулыя — жанчыны. Напад мужчына рыхтаваў са сваёй жонкай. Але яшчэ перад стральбой яна ўцякла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі