На маладафронтаўцаў распачалі крымінальную справу

Упраўленнем КДБ па Мінску і Мінскай вобласці распачата крымінальная справа ў адносінах двух актывістаў незарэгістраванай моладзевай арганізацыі «Малады Фронт».

Зміцер Хведарук і Алег Корбан падазраюцца ў «незаконнай арганізацыі дзейнасці грамадскага аб’яднання». Сёння іх дапыталі ў прысутнасці адвакатаў, прызначаных дзяржаўнымі органамі.


Нагадаем, у нядзелю ў Мінску спецназ і супрацоўнікі спецслужб на прыватнай кватэры затрымалі 28 актывістаў «Маладога фронту». Пазней усіх адпусцілі, за выключэннем Хведарука і Корбана, якія зараз знаходзяцца ў следчым ізалятары КДБ.


На здымку — Зміцер Хведарук.

Фота Юліі Дарашкевіч

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі