На Магілёўшчыне моцны вецер валіў дрэвы
![На Магілёўшчыне моцны вецер валіў дрэвы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/viecier-2304-3.jpg.webp?itok=7ZQrfdZZ)
Моцны вецер 22 красавіка валіў дрэвы ў розных раёнах Магілёўшчыны, паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Адзінкавыя выпадкі былі зафіксаваныя ў Быхаўскім, Кіраўскім, Касцюковіцкім, Краснапольскім, Магілёўскім, Слаўгарадскім, Чавускім, Шклоўскім раёнах.
Пацярпелых пры здарэннях няма. Падраздзяленні МНС правялі работы па распілоўцы і ўборцы паваленых дрэваў.