На літоўскай мытні старанна правяраюць кожны грузавік з Беларусі

У іх шукаюць кантрабандныя цыгарэты

У іх шукаюць кантрабандныя цыгарэты / trans.info

На літоўскай мытні старанна правяраюць кожны грузавік з Беларусі. Па словах прадстаўніка Мытнай крымінальнай службы Гедымінаса Кулікаўскаса, у іх шукаюць кантрабандныя цыгарэты:

"Правяраюцца абсалютна ўсе грузавыя аўтамабілі: пустыя, поўныя, з заяўленым грузам або без яго, кузавы грузавікоў правяраюцца і нават вымяраюцца на наяўнасць схованак, яны ўзважваюцца. Не кажучы ўжо аб рэнтгенаўскім прасвечванні, выкрыцці брызента".

Па ягоных словах, дбайныя праверкі значна падаўжаюць працэс агляду, што можа прывесці да павелічэння чэргаў транспартных сродкаў.

За 9 месяцаў гэтага года падчас дасудовых расследаванняў мытнікі ўжо канфіскавалі 10,4 мільёна пачкаў нелегальных цыгарэт. У мінулым годзе за ўвесь год было перахоплена 8,3 мільёна пачкаў кантрабанднага тавару.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі