На ліквідацыю наступстваў аварыі на ЧАЭС у 2008 годзе будзе выдзелена $292 млн

Праграмай мерапрыемстваў на 2008 год па ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі мяркуецца выдзяліць 625 мільярдаў рублёў (каля 292 мільёнаў долараў). Пра гэта паведаміў на паседжанні прэзідыюма Савета міністраў Беларусі міністр па надзвычайных сітуацыях Энвер Барыеў. Па словах міністра, большая частка гэтай сумы пойдзе на рэалізацыю закону аб сацыяльнай абароне грамадзянаў.

Міністр акцэнтаваў увагу на актыўнай пераспецыялізацыі вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі і на навуковых мерапрыемствах, накіраваных на аднаўленне забруджаных земляў.

Інтэрфакс