На летніх фестывалях забаранілі "палкі для сэлфі"

Найбуйнейшыя фестывалі свету Coachella і Lollapalooza ўвялі забарону на сэлф-стыкі. То бок, цяпер "палкі для сэлфі" нельга праносіць на тэрыторыю фэстаў. Напрыклад, у пацверджанне гэтаму на сайце Coachella красуецца іранічны надпіс: "Ніякіх палак для сэлфі, нарцысы".


Шэраг канцэртных пляцовак забаранілі палкі раней. Акрамя таго, людзі, якія карыстаюцца палкамі на тэрыторыі гістарычных аб'ектаў, як, напрыклад, Калізей ці Версаль, могуць быць пакараныя ў выпадках, калі прылада перашкаджае іншым. Ці выкарыстоўваецца для нелегальнай фота- ці відэаздымкі.


Нагадаем, што хэдлайнерамі "Каачэлы" стануць AC/DC, Джэк Уайт і Drake. Фестываль пройдзе ў красавіку.
Хэдлайнеры "Лалапалузы" сёлета — Пол Макартні, Metallica і Florence + the Machine. Фэстываль пройдзе з 31 ліпеня па 2 жніўня.

Паводле zvuki.ru

Фота: www.billboard.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі