На Кубе забаранілі адэкалон “Чэ Гевара” і “Уга Чавес”

Кіраўніцтва Выспы Свабоды заявіла, што прыме дысцыплінарныя захады супраць менеджэраў дзяржаўнай фармацэўтычнай кампаніі, якая стварыла адэкалон і назвала іх у гонар Чэ Гевары і Уга Чавеса.

Новыя адэкалоны — “Эрнэста” і “Уга” — былі прадстаўленыя публіцы ў Гаване ў чацвер. “Эрнэста” мае драўняны водар з ноткамі цытрусавых і талька, а “Уга” вылучаецца мякчэйшым, хутчэй фруктовым, водарам з ноткамі манга і папаі.  Менеджэры спадзяваліся, што новая парфума прывабіць пакупнікоў. Аднак у сацыяльных сетках сталі кпіць з ідэі выкарыстання імёнаў герояў рэвалюцыі.  

“Будуць зробленыя неабходныя захады для таго, каб разабрацца з гэтай сур’ёзнай памылкай. Падобныя ініцыятывы ніколі не будуць прымальнымі ні для нашага народу, ні для рэвалюцыйнага ўраду”, — сказана ва ўрадавай заяве.
Праўда, парфума яшчэ не пачала прадавацца і нават не займела сваіх адметных флаконаў, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі