На конкурсе “Miss International 2017” упершыню перамагла прадстаўніца Інданэзіі
![На конкурсе “Miss International 2017” упершыню перамагла прадстаўніца Інданэзіі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2017-11-14t110430z_1099514435_rc1537965b20_rtrmadp_3_japan-missinternational.jpg.webp?itok=RBdbHZ3Q)
На конкурсе “Miss International 2017” упершыню за 57 гадоў яго існавання перамагла прадстаўніца Інданэзіі. Гэта — 21-гадовая Кевін Ліліяна. Першай віцэ-міс стала Шанэль Вілельміна Марыя з Кюрасао, другой — Дыяна Макарэна Кросэ Гарсія з Венесуэлы, трэцяй — Эмбер Д’ю з Аўстраліі, чацвёртай віцэ-міс — Нацукі Цуцуі з Японіі.
Конкурс прыгажосці прайшоў у Токіё. У ім удзельнічалі прадстаўніцы 70 краін свету.
Фота: Reuters