Вы тут

На конкурс па стварэнні талісмана Еўрагульняў-2019 падалі тысячу заявак

Фота: БЕЛТА

На конкурс па стварэнні талісмана Еўрагульняў-2019 падалі больш за тысячу заявак. Гэта не толькі прафесійныя мастакі і студэнты творчых спецыяльнасцяў, але і школьнікі. Апошні дзень, калі яшчэ можна прапанаваць свае варыянты талісмана — 15 лістапада.

Як інфармуе тэлеканал “Беларусь 1”, з аўтарскіх малюнкаў, дасланых у Міністэрства інфармацыі, у Рэспубліканскім доме моладзі прэзентавалі некалькі дзясяткаў. Некаторыя з іх малявалі алоўкамі, гуашшу, іншыя — у 3D-фармаце. Пераможца конкурсу стане вядомы 15 снежня.

Як вядома, II Еўрапейскія гульні пройдуць у Беларусі летам 2019 года.

Галоўнае

Выбар рэдакцыі