На Кастрычніцкай плошчы Мінска ўсталёўвалі намёт (фота)

На Кастрычніцкай плошчы Мінска ўсталёўвалі намёт (фота)

19 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы Мінска некалькі чалавек ўсталявалі намёт пад бел-чырвона-белым сцягам. Такім чынам актывісты руху "За Свабоду" адзначылі 10-я ўгодкі падзеяў Плошчы 2006 года. Неўзабаве яны самі згарнулі намёт і разышліся, інфармуе Радыё Свабода.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў у сакавіку 2006-га на Кастрычніцкую плошчу выйшлі дзясяткі тысяч чалавек, якія пратэставалі супраць абвешчаных ЦВК афіцыйных вынікаў выбараў. На наступны дзень на плошчы з'явіліся намёты, усталяваныя моладзю. Намётавае мястэчка праіснавала некалькі дзён і было разагнана ў ноч з 23 на 24 сакавіка. Агулам на Плошчы было затрымана каля 400 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі