На карнавале ў Бразіліі раскажуць пра Халакост

Сёння ў Бразіліі стартаваў традыцыйны карнавал. Аднак маляўнічае мерапрыемства, якое прываблівае тысячы турыстаў, у гэты раз пачалося з буйнога скандалу.
Дзве школы самба маюць намер прадставіць на ўрачыстым шэсці платформы, пад назвамі «Гітлер» і «Это ужасает», якія павінныя паказаць гледачу, што такое Халакост.

Скандал разгарэўся пасля таго, як у інтэрнэце з'явіліся фатаграфіі часткі платформы ў выглядзе нямецкага танка са свастыкамі ў розных інтэрпрэтацыях.

Неадкладна ўслед гэтаму рушыла заява «Саюза ізраільцян у Рыа-дэ Жанэйра» пра тое, што «выкарыстанне нацысцкай сімволікі супярэчыць заканадаўству Бразіліі».

Пасля гэтага кіраўніцтва адной з школ адмовілася ад свайго праекту, растлумачыўшы, што яе ідэя была ў тым, каб адлюстраваць некаторыя прадказанні Настрадамуса, у тым ліку пра пачатку Другой Сусветнай вайны, а платформа «Гітлер» была толькі часткай праекту.

З платформай пра Халакост усё ідзе не так проста. Супярэчнасцяў з законам не назіраецца. Па задуме, на платворме будуць ляжаць змардаваныя целы, якія павінны выклікаць у гледача слёзы і асуджэнне нацызму.

Акрамя таго прадугледжваецца паказ і іншых жахаў, напрыклад, кары. Кіраўнікі школы выслухалі пратэсты шматлікіх габрэйскіх арганізацый, паводле меркаванняў якіх паказваць Халакост на фоне напаўголых людзей, якія танцуюць побач і весяляцца, непрыстойна і абражвае пачуцці тых што выжылі.

Аднак Пауло Барос, дырэктар школы, мяркуе, што «платформа аформленая са ўсёй павагай да загінулых. Гэта толькі папярэджванне пра тое, што падобнае не павінна паўтарыцца».

Дадам, што школы, якія ўдзельнічаюць у карнавале не ў першы раз уступаюць у канфлікт з рознымі грамадскімі арганізацыямі і Каталіцкай царквой.

Так, у 1989 годзе школа Beja Flor- чэмпіён леташняга карнавала ў Рыа паспрабавала правезці на платформе копію знакамітай бразільскай статуі Хрыста Выратавальніка, апранутага як мясцовы бомж. Справа завяршылася судовым разглядам і забаронай такога «сюжэту»

Фота: www.panam.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі