На Карла Маркса ў Мінску жорстка затрымлівалі пратэстуючых студэнтаў

Затрыманні на вуліцы Карла Маркса / TUT.by
Затрыманні на вуліцы Карла Маркса / TUT.by

На вуліцы Карла Маркса жорстка затрымлівалі пратэстуючых студэнтаў з калоны БДУ. Маладыя людзі спрабавалі схавацца ад сілавікоў на летняй тэрасе аднаго з рэстаранаў, але іх брутальна выцягвалі з тэрыторыі установы. Як паведамляе TUT.by, у мікрааўтобусы без нумароў запіхвалі толькі хлопцаў.

Акцыі студэнтаў 5 верасня праходзяць у розных частках Мінска. Яны пачаліся 1 верасня, калі навучэнцы ВНУ прайшлі маршам па цэнтры сталіцы. Учора супрацоўнікі МУС уварваліся ўнутр МДЛУ і пачалі здзяйсняць хаатычныя затрымання студэнтаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі