Вы тут

На камерцыйнага дырэктара Silver Screen завялі крымінальную справу

Аляксандр Дземідовіч

На Аляксандра Дземідовіча завялі крымінальную справу за "ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Пра гэта паведамляе "Люстэрка".

Дземідовіч — камерцыйны дырэктар сеткі кінатэатраў Silver Screen і былы кіраўнік спецпраектаў "ТУТ БАЙ МЕДЫЯ". Яго затрымалі 25 траўня на працоўным месцы і першапачаткова абвінавацілі ў "непадпарадкаванні міліцыі", за што прысудзілі 15 сутак. Ён не выйшаў на волю пасля канца адміністратыўнага арышту.

На адным з праўладных каналаў з'явілася "пакаянае" відэа, дзе мужчына прызнаецца, што ўдзельнічаў у пратэстах у 2020 годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.