На Гродзеншчыне забаранілі начны гандаль півам і слабаалкагольнымі напоямі

У Гродне, Слоніме і Лідзе рознічны гандаль півам і слабаалкагольнымі напоямі (з доляй спірту не больш за 7%) забаронены ад 23-й да 9-й гадзіны. На астатняй тэрыторыі Гродзенскай вобласці забарона дзейнічае да раніцы ад 22-й гадзіны, інфармуе БЕЛТА.



Са спісу выключаныя гандлёвыя аб'екты ў пунктах мытнага афармлення. Дакумент не абмяжоўвае продаж алкаголя ў кавярнях і рэстаранах.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі