На Гродзеншчыне невядомыя скралі некалькі кіламетраў кабелю ўрадавай сувязі
![На Гродзеншчыне невядомыя скралі некалькі кіламетраў кабелю ўрадавай сувязі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kabiel-0206-1.jpg.webp?itok=_9bu8epY)
Пра незвычайны крадзеж у рэдакцыю "Газеты Слонімскай" паведаміў жыхар вёскі Маськаўцы Дзятлаўскага раёна Ігар Кавальчук. Па яго словах, невядомыя "чорныя капальнікі" раскапалі каля пяці кіламетраў траншэі і скралі кабель урадавай сувязі. Выкапаная траншэя цягнецца па тэрыторыі Дзятлаўскага і Слонімскага раёнаў.
Мясцовы жыхар абураецца, што такія грунтоўныя раскопкі не заўважыў ніхто, у тым ліку і праваахоўныя органы. Па яго словах, выкапаць тоўсты браніраваны кабель было немагчыма аднаму ці двум чалавекам. Аб'ёмы раскопак, на думку Кавальчука, сведчаць, што праца вялася на працягу ўсёй вясны.
Паведамляецца, што з аднаго метра кабеля можна атрымаць шэсць кілаграмаў медзі. Кавальчук задаецца пытаннем: хто зацікаўлены ў гэтых раскопках, каб вынесці кабель? Ён мяркуе,што адказ на гэтае пытанне мусяць даць кампетэнтныя дзяржаўныя органы.
![На Гродзеншчыне невядомыя скралі некалькі кіламетраў кабелю ўрадавай сувязі](/sites/default/files/paragraphs/image/kabiel-0206-2.jpg)