Вы тут

На Гомельшчыне затрыманы педафіл — на яго рахунку 12 ахвяр

Ад гвалту пацярпелі хлопчыкі і дзяўчынкі ва ўзросце ад 11 да 14 гадоў​

У Гомельскай вобласці затрыманы 23-гадовы мужчына, які абвінавачваецца ў гвалце над падлеткамі, паведамляе Следчы камітэт у аўторак.

Паводле дадзеных следства, на працягу 5 гадоў мужчына вёў актыўную перапіску ў сацыяльнай сетцы "ВКонтакте" з дзяўчынкамі і хлопчыкамі, у асноўным ва ўзросце ад 11 да 14 гадоў. Ён уваходзіў у давер да падлеткаў, выклікаў цікавасць да сваёй асобы, пасля чаго вёў перапіску непрыстойнага і цынічнага зместу, расказалі ў СК.

Падчас перапіскі мужчына пераконваў пацярпелых сустрэцца з ім, пасля чаго здзяйсняў у дачыненні да іх дзеянні сэксуальнага характару.

Пацярпелымі па крымінальнай справе прызнаныя 12 жыхароў Гомеля і Гомельскай вобласці ва ўзросце да 16 гадоў.

Фігуранту выстаўленае абвінавачванне па 6 артыкулах КК. Да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Як паведамляла Еўрарадыё, дзіцячае агенцтва ў Беларусі прадавала педафілам фатаграфіі дзяўчынак. Ахвярамі сталі 20 дзяўчынак ад 5 да 12 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.