На Гомельшчыне немаўля атруцілася вадой з калодзежа
![На Гомельшчыне немаўля атруцілася вадой з калодзежа](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/studnia-1603.jpg.webp?itok=uIQk4-ER)
У адной з вёсак Рэчыцкага раёна Гомельшчыны дзіця атруцілася вадой з калодзежа. Здарэнне адбылося яшчэ ў снежні 2017 года, але мясцовая газета "Дняпровец" піша пра яго толькі цяпер.
Месячнае немаўля ў цяжкім стане даставілі ў рэанімацыю Гомельскай абласной лякарні з населенага пункта Салтанаўскага сельсавета Рэчыцкага раёна. Лекары зафіксавалі ў дзіцяці сімптомы метгеаглабінеміі — гэта хвароба, пры якой зніжаецца здольнасць крыві пераносіць кісларод у выніку скарачэння ўзроўню нармальнага гемаглабіну. На шчасце, дактарам удалося выратаваць дзіця.
Пры апытанні маці выявілася, што прычынай захворвання стала гатаванне дзіцячай сумесі на вадзе з уласнага калодзежа. Праверка вады з калодзежа паказала, што ўзровень ўтрымання нітратаў у вадзе перавышае дапушчальнае значэнне ў 33 разы.