На Глыбоччыне з Новага года адбылося 12 пажараў

Ад пачатку 2009 года ў Глыбоцкім раёне адбылося 12 пажараў. На іх загінулі 7 чалавек, паведамляе партал "Westki.info". Для параўнання, за ўвесь мінулы год на пажарах у раёне загінулі 5 чалавек. У сувязі з гэтым супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі рэйд па праверцы супрацьпажарнага стану дамоў. Яны праверылі больш за 100 дамоў і выявілі больш за 500 парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі. За грубыя парушэнні складзеныя 22 адміністрацыйныя пратаколы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі