На Ганцаўшчыне марудзяць з выплатамі на дзяцей

У Ганцавіцкім раёне па некалькі месяцаў затрымліваюць выплаты грошай на ўтрыманне дзяцей.

Гэта ўжо становіцца кепскай традыцыяй у адносінах да працаўнікоў сельскай гаспадаркі. А для многіх вясковых сем’яў такія выплаты — адзіны сродак выжывання.

У чарговы раз на два месяцы затрымліваюць выплату “дзіцячых” у сельскім вытворчым кааператыве “Маркавічы”. Па словах адной з мясцовых жыхарак Алены Хілюціч, у якой двое непаўналетніх дзяцей, ёй далі грошы на іх утрыманне толькі за лістапад мінулага года.

У калгаснай бухгалтэрыі тлумачаць такі стан спраў тым, што на рахунку няма грошай. Па словах Алены Хілюціч, яна будзе спрабаваць аформіць выплату “дзіцячых” праз банк. У такім выпадку іх выдаюць штомесяц. Між тым, згодна з беларускім заканадаўствам, гэта павінна адбывацца пастаянна і без затрымак.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Ганцавічы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі