На фронце паранены ўкраінскі кінарэжысёр Алег Сянцоў

Алег Сянцоў пасля ранення / https://www.facebook.com/oleg.sentsov/
Алег Сянцоў пасля ранення / https://www.facebook.com/oleg.sentsov/

На фронце паранены ўкраінскі кінарэжысёр Алег Сянцоў. Днямі ён быў узнагароджаны французскім ордэнам Ганаровага легіёна. Вярнуўся на фронт у Запарожскую вобласць і трапіў пад артылерыйскі абстрэл.

"Тыдзень не задаўся, піша Сянцоў у Facebook. — На першым жа баявым выхадзе па вяртанні, падчас дэсантавання, трапілі пад артылерыйскі абстрэл. "Брэдлі" зноў выратаваў нам жыццё. Трое параненых, у асноўным абломкі. З твару ўжо выцягнулі, дробныя ў руцэ і назе застануцца са мной назаўжды. У нашых хлопцаў таксама ўсё добра — запарожскі лекары ведаюць сваю справу, дзякуй!".

Алегу Сянцову 13 ліпеня споўнілася 47 гадоў. Ён не толькі рэжысёр, але і пісьменнік, сцэнарыст. Пасля захопу расіянамі Крыму быў затрыманы як украінскі актывіст па падазрэнні ў "тэрарызме", у 2015-м асуджаны расійскім судом на 20 гадоў калоніі строгага рэжыму. Вінаватым сябе не прызнаў, трымаўся мужна. Вярнуўся ва Украіну ў верасні 2019-га ў выніку абмену. Ваюе на фронце за Украіну. Нядаўна стаў малодшым лейтэнантам. У пачатку ліпеня атрымаў кантузію.

На фронце паранены ўкраінскі кінарэжысёр Алег Сянцоў
https://www.facebook.com/oleg.sentsov/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі