Украінскі кінарэжысёр Алег Сянцоў расказаў, як ваюе на фронце ў самым пекле

Алег Сянцоў на фронце / https://www.facebook.com/oleg.sentsov/
Алег Сянцоў на фронце / https://www.facebook.com/oleg.sentsov/

Украінскі кінарэжысёр Алег Сянцоў расказаў, як ваюе на фронце ў самым пекле. "Гэта быў чарговы цяжкі дзень нашага наступу, піша ён у Facebook. — Мы занялі вызначаную нашай роце пазіцыю, хоць і панеслі страты. Нашу машыну падбілі, але мы з экіпажам змаглі вылезці. Вайна за нашу зямлю працягваецца. Вечная слава тым, хто загінуў, вызваляючы Украіну ад захопнікаў!".

Сянцову 46 гадоў. Ён таксама пісьменнік і сцэнарыст. Пасля захопу расіянамі Крыму быў затрыманы як украінскі актывіст па падазрэнні ў "тэрарызме", у 2015-м асуджаны расійскім судом на 20 гадоў калоніі строгага рэжыму. Вінаватым сябе не прызнаў, трымаўся мужна. Вярнуўся ва Украіну ў верасні 2019-га ў выніку абмену. Ваюе на фронце за Украіну. Нядаўна атрымаў званне малодшага лейтэнанта.

Украінскі кінарэжысёр Алег Сянцоў расказаў, як ваюе на фронце ў самым пекле
https://www.facebook.com/oleg.sentsov/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі