На Філіпінах знайшлі мёртвую 10-метровую “марскую пачвару” (фота, відэа)

На Філіпінах знайшлі мёртвую 10-метровую “марскую пачвару” (фота, відэа)

На Філіпінах каля горада Маасін знайшлі мёртвую 10-метровую “марскую пачвару”. Яна ляжала ў вадзе недалёка ад берага. Від жывёлы спецыялісты высветліць не змаглі, паколькі яе астанкі кепска захаваліся. Мясцовыя жыхары зрабілі шмат здымкаў “марской пачвары”, а таксама відэа. Пасля гэтага ўлады вырашылі пазбавіцца ад мёртвай жывёлы, якая магла стаць небяспечнай для мясцовай экалогіі. Яе вывезлі далей ад берагу і выкінулі ў мора, піша Daily Mail.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі