На “Еўрабачанні-2015” Фінляндыю могуць прадставіць панк-даўны

Вядомы ў Еўропе панк-гурт Pertti Kurikan Nimipäivät, удзельнікі якога пакутуюць на сіндром Даўна, прайшоў праслухоўванне фінскага адборачнага тура на “Еўрабачанне-2015”. Пра гэта інфармуе сайт sadwave.com. У выніку за права прадстаўляць Фінляндыю на конкурсе ў Вене пазмагаюцца 18 гуртоў. Па выніках кожнага адборачнага этапа ў фінал пройдуць тры ўдзельнікі, лёс якіх вызначаць выключна тэлегледачы.

Pertti Kurikan Nimipäivät (“Імяніны Перці Курыка”) узнікліў 2009 годзе ў творчай майстэрні хельсінскага сацыяльнага цэтра для інвалідаў. Менавіта ў дзень сваіх імянінаў гітарыст гурта Перці Курыка пачаў граць хард-рок, адсюль і назва. Песні гурта прысвечаны разнастайным праявам сацыяльнай несправядлівасці, а таксама “праблемам, з якімі музыкам даводзіцца сустракацца штодня”, паведамляецца на сайце PKN.

У 2011 годзе пасля выхаду дэбютнага ЕР “Osaa eläimetkin pieree” гурт становіцца вядомым за межамі Фінляндыі. Каманда выпраўляецца ў тур па Германіі і Нідэрландах. А ў мінулым годзе каманда другі раз наведала Брытанію, па якой калясіла разам з вядомай oi!-групай Hard Skin.

У 2012 годзе фінскі рэжысёр Юка Каркаенэн зняў дакументальны фільм пра PKN “Сіндром панка” (The Punk Syndrome). Карціна атрымала прыз глядацкіх сімпатый на кінафестывалі ў Тампэрэ, а таксама вылучалася Фінляндыяй на кінапрэмію Паўночнага Савета.

Нагадаем, конкурс “Еўрабачанне-2015” пройдзе ў траўні ў Вене. Беларусь на конкурсе прадставіцб дуэт спевака Юзары і скрыпачкі Маймуны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі