На дзейнасць тэлеканала "Белсат" вылучыць грошы Вялікабрытанія

На дзейнасць тэлеканала "Белсат" вылучыць грошы Вялікабрытанія

Вялікабрытанія і Польшча ствараюць сумесны праект па супрацьдзеянні расійскай прапагандзе ў рэгіёне. Пра гэта сёння паведаміць брытанскі прэм'ер Тэрэза Мэй, інфармуе РІА "Новости".

Паведамляецца, што Мэй гатовая ўмацаваць супрацоўніцтва дзвюх краін па барацьбе з расійскай дэзінфармацыяй. На сумесныя брытанска-польскія праекты ў галіне камунікацыі кожны з бакоў вылучыць па пяць мiльёнаў фунтаў стэрлінгаў, кажуць у канцылярыі брытанскага прэм'ера.

У рамках праекта плануецца падтрымаць беларускамоўны тэлеканал "Белсат", які фінансуецца Польшчай і вяшчае на Беларусь. 

21 снежня Мэй адправіцца ў Варшаву, дзе прыме ўдзел у штогадовым двухбаковым саміце. Разам з прэм'ерам прыедуць кіраўнікі МЗС, Мінфіна, МУС і міністр абароны. Краіны падпішуць дамову аб супрацоўніцтве ў галіне абароны. Таксама Мэй абвесціць пра ўзмацненне ўзаемадзеяння з Польшчай у сферы кібербяспекі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі