На дзень святога Валянціна ў Гродне на білбордах прызнаюцца ў любові да Беларусі
![На дзень святога Валянціна ў Гродне на білбордах прызнаюцца ў любові да Беларусі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/bilbord-0202.jpg.webp?itok=KTsAbmsp)
Дзень святога Валянціна, свята кахання, гродзенскія ўлады вырашылі скарыстаць для прапаганды.
З ініцыятывы мясцовай улады ў Гродне распрацоўваецца канцэпцыя білбордаў з нацыянальнай сімволікай і сімвалам свята — сэрцам. Гэтая сацыяльная рэклама ўпрыгожыць горад перад Днём закаханых, паведамляе БЕЛТА.
Акрамя таго, да гэтага свята рыхтуецца акцыя БРСМ "За любімую Беларусь!". Маладыя людзі будуць раздаваць навакольным чырвона-зялёныя сардэчкі. Першымі іх атрымаюць заслужаныя спартсмены, ветэраны, дзеячы рэгіёну.
У фінале абласнога этапу акцыі ў Гродне арганізатары прапануюць усім ахвочым пакінуць свае сакрэтныя прызнанні ў вазе. Таксама адбудзецца гарадскі конкурс на лепшую закаханую пару сярод навучэнцаў ССНУ і ПТВ.