Анарха-партызанаў асудзілі на велізарныя тэрміны — ад 18 да 20 гадоў

Анарха-партызанаў асудзілі на велізарныя тэрміны — ад 18 да 20 гадоў

Суд даў вялізарныя тэрміны пакарання анархістам-партызанам. Ігару Аліневічу і Сяргею Раманаву — па 20 гадоў турмы, Дзмітрыю Рэзановічу — 19 гадоў, а Дзмітрыю Дубоўскаму — 18.

На думку суда, яны вінаватыя ў тэрарызме, перавозе зброі праз мяжу Украіны і Беларусі ды незаконым яе абарачэнні. 

Працэс праходзіў у закрытым рэжыме — дзеля "абароны персанальных даных пацярпелых". Разглядаў справу суддзя Валерый Тулейка.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі