Вы тут

На Дубровеншчыне сын забіў маці мухабойкай

Фота: sk.gov.by

Упраўленне Следчага камітэта па Віцебскай вобласці завяршыла расследаванне крымінальнай справы супраць жыхара Дубровенскага раёна. Яго вінавацяць у забойстве ўласнай маці, якая была інвалідам 1-й групы.

Здарэнне адбылося 17 ліпеня 2016 года. 37-гадовы жыхар аднаго з аграгарадкоў Дубровенскага раёна прыйшоў пасля працы дадому, дзе былі маці і яе сужыцель. Маці да яго прыходу была нецвярозай, што абурыла сына, бо ён кепска ставіўся да таго што маці выпівала. Канфлікт паміж маці і сынам перарос у бойку: мужчына некалькі разоў стукнуў маці рукамі па галаве, каб ацверазіць яе.

Пазней ўвечары, калі дома засталіся толькі маці і сын, сварка ўзнавілася. Спярша сын некалькі разоў стукнуў маці рукамі, а потым схапіў мухабойка і пачаў ёй біць жанчыну. Праз некалькі гадзін 56-гадовая жанчына памерла. Сын знайшоў яе, калі яна ляжала на канапе без прыкмет жыцця, і выклікаў хуткую дапамогу.

Эксперты ацанілі нанесеныя цялесныя пашкоджанні як цяжкія. Паводле іх высноваў, менавіта гэтыя пабоі сталі прычынай смерці.

Мужчыну выставілі абвінавачванне ў забойстве асобы, якая знаходзіцца ў бездапаможным стане, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю. Яго ўзялі пад варту.

Комплексная судовая псіхолага-псіхіятрычная экспертыза выявіла, што падчас збіцця абвінавачаны не быў у стане афекту, мог усведамляць фактычны характар ​​і грамадскую небяспеку сваіх дзеянняў і кіраваць імі.

Крымінальную справу перадалі пракурору для накіравання ў суд.