На "Дажынкі-2013" дзяржава выдаткавала 113,6 млрд рублёў

Звесткі ён апублікаваў у сваім артыкуле ў лістападаўскім нумары часопіса "Финансы. Учет. Аудит", які выдаецца Міністэрствам фінансаў, паведамляе БелаПАН.





"Дажынкі-2013" праходзілі ў Жлобіне 28 верасня. Выступаючы на мерапрыемстве, Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду і кіраўнікам аблвыканкамаў да канца года ўнесці прапановы па новым фармаце правядзення фэсту.





Дарэчы, на думку беларускіх эканамістаў, рост капіталаўкладанняў у Беларусі ў першай палове гэтага года шмат у чым быў абумоўлены правядзеннем фэсту-кірмаша работнікаў вёскі. "Дажынкі" і буйныя інвестыцыйныя праекты вызначалі дынаміку капіталаўкладанняў у студзені—ліпені. Тры раёны забяспечылі тры чвэрці ўсяго прыросту інвестыцый па краіне, кажуць эксперты Даследчага цэнтра ІПМ.





Толькі Жлобінскі раён забяспечыў больш за 60% ад агульнага прыросту будаўніча-мантажных прац у Гомельскай вобласці. Яшчэ 12% іх прыросту забяспечыў Буда-Кашалёўскі раён, дзе праводзяцца абласныя "Дажынкі", адзначаюць эканамісты.





Фота — ctv.by