На чэмпіянаце свету па хакеі з мячом Беларусь прайграла Фінляндыі 1:16

З буйнога паражэння пачала зборная Беларусі выступленне на чэмпіянаце свету па хакеі з мячом у Маскве.
27 студзеня беларускія хакеісты з лікам 1:16 прайгралі фінам — бронзавым прызёрам сусветнага першынства двух апошніх гадоў.

У панядзелак каманда Беларусі сустрэнецца са зборнай Швецыі — уладальнікам сярэбраных медалёў ЧС 2006 і 2007 гадоў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі