На чэмпіянаце свету дыскваліфікавалі ўсіх удзельнікаў аднаго з забегаў
![На чэмпіянаце свету дыскваліфікавалі ўсіх удзельнікаў аднаго з забегаў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/bieh-0203.jpg.webp?itok=Pil6_qoe)
На зімовым чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў Бірмінгеме здарыўся кур'ёзны выпадак: былі дыскваліфікаваныя ўсе ўдзельнікі.
Як піша tribuna.com са спасылкай на The Guardian, інцыдэнт быў зафіксаваны падчас папярэдніх забегаў на дыстанцыю 400 м. Спярша з забегу быў зняты бронзавы прызёр чэмпіянату свету-2017 Абдалела Харун з Катара — фальстарт. А пасля самога забегу суддзі дыскваліфікавалі астатніх чатырох удзельнікаў, у тым ліку і лідара сусветнага сезона Бралона Тапліна з Грэнады. На думку суддзяў, усе чацвёра выйшлі за межы адведзеных дарожак.