На Чарнобыльскай каплічцы плануецца 21 хвіліна маўчання

Па словах лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Анатоля Лябедзькі, мітынгу каля будынка Акадэміі навук не планавалася, паколькі гэта жалобная акцыя, якая не мае нічога агульнага з такімі акцыямі, як, напрыклад, Дзень волі.
Лябедзька пацвердзіў, што калона рухаецца да Чарнобыльскай каплічкі,
дзе запланаваны выступ старшыні аргкамітэту “Чарнобыльскага шляху”
член-карэспандэнта Акадэміі навук Беларусі Івана Нікітчанкі, а таксама
21 хвіліна маўчання.

Лябедзька адзначыў, што шэсце да каплічкі не
дазволенае, таму ўсе могуць быць прыцягнутыя да адказнасці. Але выказаў
спадзяванне, што гэтага не адбудзецца.