На будучым тыдні ў Беларусі пройдуць вайсковыя вучэнні

З 27 па 29 траўня ў два этапы пройдуць камандна-штабныя вучэнні з Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных сіл Беларусі. Як паведаміла прэс-служба Міністэрствы абароны, асноўнай мэтай вучэнняў стане забеспячэнне планамернай і эфектыўнай падрыхтоўкі органаў ваеннага ўпраўлення і войскаў да комплексных аператыўных вучэнняў Узброеных сіл "Восень-2008". Камандна-штабныя вучэнні арганізуюцца на 174-м навучальным палігоне ВПС і войскаў СПА "Даманова" (Брэсцкая вобласць), а таксама ў пунктах сталай дыслакацыі злучэнняў і частак.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі