На будоўлях Беларусі пройдзе месячнік бяспекі працы

Месячнік бяспекі працы пройдзе на будоўлях Беларусі. Яго абвесціла Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Гаворачы пра прычыны правядзення акцыі, чыноўнікі спасылаюцца на шматлікія парушэнні будаўнічых нормаў і правілаў пры вытворчасці будаўнічых і будаўніча-мантажных працаў ды высокі ўзровень вытворчага траўматызму.

Летась былі зафіксаваныя 133 выпадкі з цяжкімі наступствамі, у выніку якіх 35 чалавек загінулі. У першым паўгоддзі бягучага года на будаўнічых пляцоўках краіны загінулі 16 чалавек і 41 чалавек атрымаў цяжкія траўмы.

Усе будаўнічыя арганізацыі, у якіх адбыліся няшчасныя выпадкі на вытворчасці, будуць знаходзіцца пад пільным кантролем інспектараў, іх у абавязковым парадку правераць.

У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны адзначаюць, што ў выпадку выяўлення парушэнняў, якія ствараюць пагрозу жыццю і здароўю рабочых, праца будзе спыняцца да часу іх выпраўлення.

http://www.ami-tass.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі