На будоўлі алігарха Чыжа археолагі знайшлі агмень Х стагоддзя (фота)

Старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Акадэміі Навук Вадзім Белявец, які кіруе раскопкамі гарадзішча каля вёскі Сабалі, патлумачыў:



Белявец: "Сёлета каля гарадзішча мы праводзілі шурфоўкі. Выявілася, што навокал гарадзішча хутчэй за ўсё існавала паселішча Х–ХІІ стагоддзя. Шурфам ускрылі рэшткі глінянага агменя. Ён, напэўна, быў унутры пабудовы. Трэба будзе яшчэ ў Мінску паказаць гэтыя знаходкі спецыялістам, тады будзе поўная інфармацыя".



Як паведамляла Еўрарадыё, на трасе М1 за сто кіламетраў ад Брэста адмысловым указам прэзідэнта вылучана больш за 300 гектараў зямлі пад этнатурыстычны комплекс “Наш родны кут Сабалі”. Будоўлю вядзе кампанія “Трайпл”, якая належыць ураджэнцу вёскі Сабалі Юрыю Чыжу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі