На будаўніцтве цэнтра "Мінск-Мір" Лукашэнка чакае супрацу славянскага свету

22 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з саўладальнікам міжнароднай камерцыйнай кампаніі "Браты Карыч" Багалюбам Карычам і дэпутатам Народнай Скупшчыны (парламента) Сербіі, ганаровым консулам Беларусі ў Бялградзе Драгамірам Карычам. Іх кампанія вядзе будаўніцтва шматфункцыянальнага цэнтра "Мінск-Мір", перадае БЕЛТА.  

Па словах Лукашэнкі, сербская кампанія паспяхова вядзе свой бізнэс у Беларусі. Ён дадаў, што будаўніцтву цэнтра "Мінск-Мір" надаецца асаблівае значэнне. "Мы праваліць яго ўжо не маем ніякага права і перш за ўсё вы. Я вельмі спадзяюся, што гэта будзе салідны праект", — падкрэсліў кіраўнік Беларусі.

Ён адзначыў, што хацеў бы бачыць у гэтым праекце "ўсе рэспублікі, якія некалі ўваходзілі ў Югаславію". Лукашэнка высока ацаніў узровень развіцця колішняй Югаславіі: "Югаславія — наогул прасунутая было дзяржава. Я да гэтага часу лічу, што, напэўна, з-за гэтага яна і пацярпела, бо канкураваць з Югаславіяй было вельмі цяжка. І такая пазіцыя была самалюбная, нацыянальна арыентаваная яшчэ з часу Іосіп Броз Ціта".

Лукашэнка хацеў бы, каб праект "Мінск-Мір" стаў узорам супрацоўніцтва ўсяго славянскага свету.

Падчас сустрэчы Багалюб Карыч нагадаў пра ідэю пабудаваць на тэрыторыі цэнтра "Мінск-Мір" міжнародны фінансавы цэнтр.

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі