На Брэстчыне кляшчы пакусалі каля 2 тысяч чалавек

З пачатку да медыкаў Брэсцкай вобласці з-за ўкусаў кляшчоў звярнулася каля дзвюх тысяч чалавек. Больш за ўсё пацярпелых у Брэсце і Баранавічах.
Як паведамілі ў эпідэміялагічным аддзеле абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, з 948 даследаваных кляшчоў 199 былі заражанымі ўзбуджальнікамі клешчавага барэліёзу. Усім пацярпелым ад іх прызначана прафілактычнае лячэнне.

З пачатку года ў рэгіёне зарэгістравана шэсць выпадкаў захворвання на клешчавы энцэфаліт і 18 — лайм-барэліёз. Медыкі нагадваюць, што жнівень і верасень з'яўляюцца самымі напружанымі па клешчавых інфекцыях месяцамі — у гэты час многія адпраўляюцца ў лес па ягады і грыбы.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі