На Брэстчыне 3 і 4 лістапада абвешчаная жалоба

Адпаведнае распараджэнне падпісаў старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар. У дні жалобы, паведамляе СТВ, на ўсёй тэрыторыі вобласці будуць прыспушчаныя дзяржаўныя сцягі Беларусі і сцягі адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак вобласці. 3 і 4 лістапада ўстановы культуры і рэгіянальныя тэлерадыёкампаніі вобласці адменяць забаўляльныя мерапрыемствы і перадачы.

Нагадаем, што ад выбуху на фабрыцы "Пінскдрэва" загінулі 14 чалавек. Яшчэ 6 чалавек дагэтуль знаходзяцца ў лякарнях, трое з іх - у цяжкім стане.

Гл.таксама:
Вопратка работнікаў "Пінскдрэва" згарэла адразу, бо рабілася з сінтэтыкі
За пажар на "Пінскдрэве" пакуль нікога не затрымалі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі