На брэсцкім рынку пабілі міліцыянта

1 лютага ў Брэсце пры разгоне “блышынага кірмашыка” гандляры пабілі міліцыянта. Кірмашык працаваў самавольна ў цэнтры горада пры вуліцы Савецкай. Адзін з гандляроў, які пажадаў застацца ананімным, сказаў карэспандэнту Еўрарадыё, што на кірмашыку гандлявалі і беларусы, і прыезджыя грамадзяне Ўкраіны. Ніхто не быў затрыманы. У гарадскім аддзеле МУС адмовіліся ад каментароў.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі