На бізнес-аналітыка EPAM пачалі крымінальную справу паводле артыкула 342

На бізнес-аналітыка EPAM пачалі крымінальную справу паводле артыкула 342

Вядучы бізнес-аналітык EPAM Дзяніс Насура не выйшаў на волю пасля 13 сутак арышту на Акрэсціна, паведамляе dev.by. 

Яго затрымалі 9 снежня за распаўсюд “экстрэмісцкіх матэрыялаў”. На "пакаянным відэа", якое з’явілася ў праўладных тг-каналах, айцішнік распавядае, што ён шматдзетны бацька. Доказамі "злачынства" Насуры паказаныя два смартфоны, налепкі з гербам "Пагоня" і БЧБ-сцяжок.

Са словаў яго знаёмых паведамляецца, што на Насуру пачалі крымінальную справу за дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак (артыкул 342 КК). Мерай стрымання яму абраны арышт на два месяцы. Вядома, што з 31 снежня Насуру трымаюць у СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску.

Дарэчы, у Насуры чацвёра дзяцей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі