Вы тут

На беларуску распачалі крымінальную справу за тое, што збівала свайго мужа

Мужчына не мог абараніць сябе сам / Ілюстрацыйнае фота

На беларуску распачалі крымінальную справу за тое, што... збівала свайго мужа. Такі рэдкі выпадак адбыўся ў Рагачоўскім раёне. Як паведамляе прэс-служба міліцыі Гомельскай вобласці, 42-гадовая жанчына злоўжывала спіртнымі напоямі. З траўня 2020-га яе тройчы прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці: двойчы за тое, што біла 45-гадовага мужа, аднойчы — "за прычыненне псіхічных пакутаў" — ана адрэагавала на выклік міліцыянераў.

У канцы студзеня вясковец зноў паведаміў у міліцыю, што яго збіла жонка. У выніку было праведзена следства і супраць жанчыны распачалі ўжо крымінальную справу — за катаванне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.