На беларускіх прадпрыемствах адраджаюць масавую фізкультуру

Нягледзячы на тое, што дакумент быў падпісаны яшчэ ў сакавіку, у нацыянальным рэестры прававых актаў ён з'явіўся толькі ў кастрычніку. "Ежедневник" не выключае, што інструкцыя "Аб парадку стварэння і дзейнасці калектыва фізічнай культуры" праходзіла ўзгадненні і экспертызы ў адпаведных органах.



Дакументам вызначаецца парадак стварэння і дзейнасці калектыва фізкультуры ў арганізацыях незалежна ад формы ўласнасці. Яго могуць стварыць не менш за 10 работнікаў, якія займаюцца фізічнай культурай, альбо сама арганізацыя. Гэтыя ініцыятыўныя людзі мусяць рыхтавацца да спартыўных спаборніцтваў у вольны ад працы ці вучобы час. Іх кіраўнік здзяйсняе сваю дзейнасць на грамадскіх пачатках.
 

"Ежедневник" адзначае, што паводле дакумента, адзіным стымулам для заняткаў работнікам прадпрыемства фізкультурай і спортам з'яўляецца "ўмацаванне ўласнага здароўя".
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі